Главная - Новости - В области - Снітаўскія аграрыі першымі на Іванаўшчыне распачалі ўборачную кампанію

Снітаўскія аграрыі першымі на Іванаўшчыне распачалі ўборачную кампанію

Снітаўскія аграрыі першымі на Іванаўшчыне распачалі ўборачную кампанію

18 чэрвеня для адкрытага акцыянернага таварыства «Снітава-Агра» быў вельмі адказным днём. З раніцы на машынны двор гаспадаркі прыязджала камісія, якая правярала гатоўнасць зернеўборачнай тэхнікі да жніва-2024. Дарэчы, усе камбайны – іх тут налічваецца шэсць – атрымалі дазвол на працу ў полі.

 

Ужо праз гадзіну тры камбайны выйшлі ва ўрочышча Сад, каб пакласць пачатак уборачнай эпапеі.

 

 

– На гэтым полі паспеў азімы ячмень. На гатоўнасць культуры ўказвае колас, які хіліцца долу. Таму, каб не дапусціць страт ураджаю, было прынята рашэнне распачаць жніво. Усяго ж гэтая культура ў гаспадарцы займае плошчу каля 100 гектараў. Пасля ячменю, недзе праз тыдзень, пачнем прыбіраць рапс. Сёлета ўборцы падлягае каля 1600 гектараў зерневых культур, 400 гектараў рапса і яшчэ 350 гектараў кукурузы на зерне, – удакладніў галоўны аграном ААТ «Снітава-Агра» Аляксандр Лукша.

 

 

Для Івана Галаўчука цяперашняя ўборачная кампанія – трыццатая па ліку. Ён працуе ў тандэме з Васілём Труцыкам. Памочнік камбайнера правярае ў тым ліку, ці застаецца на зямлі зерне. Да адказнай пары гэтыя мужчыны, як і ўсе работнікі, ставяцца сур’ёзна. Радуе іх тое, што надвор’е спрыяе ўборцы.

 

 

Дарэчы, часта снітаўскія камбайнеры становяцца пераможцамі сярод экіпажаў-тысячнікаў у раёне. Так, у мінулым годзе перамогу святкаваў экіпаж у складзе камбайнера Рыгора Дашкуна і памочніка камбайнера Аляксандра Ката.

 

Наталля МЕЧНАЯ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика