Главная - Новости - Новости культуры - Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў прыняў удзел у Міжнароднай выставе турыстычных паслуг

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў прыняў удзел у Міжнароднай выставе турыстычных паслуг

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў прыняў удзел у Міжнароднай выставе турыстычных паслуг

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў прыняў удзел у 26-й Міжнароднай вясенняй выставе турыстычных паслуг «Адпачынак-2024».

 

Выстава праходзіла з 18 па 20 красавіка ў культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна». Гэта самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі «Турызм і адпачынак». Выстава ўяўляе сабой міжнародную дзелавую пляцоўку для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прэзентуюць прадукты і паслугі на беларускім рынку.

 

 

 

Сваю творчасць і свой турыстычны патэнцыял годна прадставілі на выставе-кірмашы «Адпачынак-2024» майстры Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў. З мэтай папулярызацыі народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці і знаёмства турыстаў з самабытнай беларускай культурай нашага рэгіёну былі арганізаваны майстар-класы, падчас якіх кожны жадаючы змог павучыцца ў народных майстроў Ніны Казак і Вольгі Івановіч азам ткацтва і традыцыйнага роспісу.

 

Дом рамёстваў прадставіў шырокай публіцы свае творчыя набыткі – прыгожыя вы¬ра¬бы ручной работы з нацыя¬нальнай адметнасцю і мяс¬цовым каларытам.

 

Наталля БІЛІМАВА,

малодшы навуковы супрацоўнік ДУК «Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў»

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика