Педагогам краіны аб’яўлена Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Згодна з распараджэннем №326р ад 30 верасня 2024 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення Падзякай адзначана Алена Аляксандраўна АЛЯКСЮК – настаўнік біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза Дз.М. Карбышава».

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адзначыў працаўнікоў Ганаровай граматай.

У адпаведнасці з пастановай №700 ад 25 верасня 2024 года ўзнагароду Урада атрымае тэхнічны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Машынабудаўнічае прадпрыемства “КОМПО”» Дзмітрый Сяргеевіч ЛАРЧАНКА – за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства.

Віншуем!

Лідзія КУРБАТ

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика