Главная - Новости - В области - У  Драгічынскім раёне прайшоў фестываль фальклорнага мастацтва «Таночак» 

У  Драгічынскім раёне прайшоў фестываль фальклорнага мастацтва «Таночак» 

У  Драгічынскім раёне прайшоў фестываль фальклорнага мастацтва «Таночак» 

VI абласны фестываль фальклорнага мастацтва 20 мая прайшоў у аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна.

 

Арганізатарамі свята з’яўляюцца ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр і Драгічынскі райвыканкам. «Таночак» праводзіцца адзін раз у два гады на падворку музея «Бездзежскі фартушок». Больш за 500 захавальнікаў самабытнай культуры Берасцейшчыны паказалі сёлета свае творчыя нумары.

 

Акрамя дарослых аматарскіх калектываў, абрадавымі спевамі, старажытнымі народнымі танцамі, творамі вуснай народнай творчасці парадавалі адзінаццаць дзіцячых калектываў. У рамках фестывальнай праграмы дзейнічала выстава вырабаў майстроў народнай творчасці з розных куточкаў Брэсцкай вобласці і выстава-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы.

 

Наталля МЕЧНАЯ

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика