VI абласны фестываль фальклорнага мастацтва 20 мая прайшоў у аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна. Арганізатарамі свята з’яўляюцца ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр і Драгічынскі райвыканкам. «Таночак» праводзіцца адзін раз у два гады на падворку музея «Бездзежскі фартушок». Больш за 500 захавальнікаў самабытнай культуры Берасцейшчыны паказалі сёлета свае творчыя нумары. Акрамя дарослых...