Главная - Новости - В области - Раённая бібліятэка імя Ф. Панфёрава ў Іванава прапануе наведвальнікам новую выставу

Раённая бібліятэка імя Ф. Панфёрава ў Іванава прапануе наведвальнікам новую выставу

Раённая бібліятэка імя Ф. Панфёрава ў Іванава прапануе наведвальнікам новую выставу

У гэты раз яна прысвечана творцам-пісьменнікам, якія нарадзіліся на Іванаўшчыне альбо працавалі тут пэўны час, – Леаніле Масюк, Валерыю Кухарчуку, Валянціне Кульбеда-Бакун, Уладзіміру Гетманчуку, Ірыне Саломцы і іншым.

 

Для тых, хто жадае пазнаёміцца са спадчынай аўтараў, трэба завітаць у залу абанементу. Яна знаходзіцца на першым паверсе. Там і арганізавана выстава «І пішуцца вершы аб роднай старонцы…», якую складаюць паэтычныя, публіцыстычныя, празаічныя зборнікі літаратараў. Многія з гэтых людзей уваходзяць у Іванаўскае літаб’яднанне «Ясельда».

 

 

Дарэчы, аматарам слоўнага мастацтва прапануецца юбілейны зборнік названай суполкі, у якім надрукаваны творы землякоў.

 

Наталля КРЫВЕЦКАЯ
Фота аўтара

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика