Главная - Новости - Новости культуры - Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў удастоены дыплома І ступені на фестывалі «Вясновы букет»

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў удастоены дыплома І ступені на фестывалі «Вясновы букет»

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў удастоены дыплома І ступені на фестывалі «Вясновы букет»

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў удастоены дыплома І ступені на рэспубліканскім фестывалі народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет» за лепшую калекцыю выставачных работ.

 

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў прыняў удзел у ХV Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», які прайшоў у Верхнім горадзе нашай сталіцы і адкрыў сезон правядзення святаў нацыянальных культур.

 

Фестываль-кірмаш праводзіцца ў мэтах падтрымкі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў, аднаўлення рэдкіх і забытых відаў традыцыйных рамёстваў, павышэння творчага статусу народных майстроў, папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў.

 

 

У гістарычным цэнтры горада майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў паказалі, наколькі багатае і разнастайнае беларускае народнае мастацтва, і прадставілі ўвазе гасцей традыцыйныя віды рамёстваў. Гэта ткацтва – народныя майстары Беларусі Ніна Казак і Алена Цялушка; вышыўка – народны майстар Беларусі Марыя Муха; традыцыйны роспіс – народны майстар Беларусі Вольга Івановіч; саломапляценне – народны майстар Беларусі Валянціна Занька і ганчарства – народны майстар Беларусі Віталь Шапялевіч.

 

Па выніках ХV Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет» Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў быў узнагароджаны Дыпломам І ступені і грашовай узнагародай за лепшую калекцыю выставачных работ.

 

Наталля БІЛІМАВА,

малодшы навуковы супрацоўнік ДУК «Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў»

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика