Традиции

В области
У Мерчыцы, на піліпаўскія вячоркі: старадаўні вясковы звычай адрадзілі на Піншчыне
«Пiлiпaўскiя вячоркi» вельмі шанаваліся колішнімі вясковымі дзяўчатамі і кабетамі.   Падчас Піліпаўскага паста перад Раством доўгімі зімовымі вечарамі яны збіраліся ў адной хаце за працай – пралі, вышывалі, вязалі. І пры гэтым жартавалі, распавядалі цікавыя гісторыі, казкі, паданні. Абавязкова сюды заглядвалі хлопцы, бо гэта была добрая магчымасць прыгледзець сабе нявесту. На піліпаўскіх вячорках таксама гатавалі розныя стравы з таго, што мелася ў гаспадарцы, спявалі, танчылі ды цешыліся гульнямі.   Гэты звычай быў не толькі магчымасцю правесці час разам, але і нагодаю перадаць веды і традыцыі ад старэйшых да маладых.   У наш час піліпаўскія вячоркі сталі рэдкасцю, але ў Мерчыцкім цэнтры традыцыйнай культуры і побыту “Спадчына Палесся” клапатліва адраджаюць і беражліва захоўваюць гэты звычай.   Ірына АРЛОВА
01.12.2023
Подробнее
Главные новости
Полесская свадьба
Свадьба – один из самых ярких и древних обрядов у многих народов. Славяне ему придавали особое, сакральное значение. С веками верования, традиции, конечно же, менялись, но и сегодня, если внимательно присмотреться, в сценарии даже самой ультрасовременной свадьбы можно заметить отголоски ритуалов «зари времен». Замечательное описание свадебных обрядов и песен жителей Полесья середины XVIII века собраны в книге этнографа Оскара Кольберга «Обычаи и свадебные обряды Полесья», изданной на польском языке в Кракове в 1889 году. Этот рассказ составлен по ее мотивам.   Жениться у полешуков принято было, по современным меркам, рано. Тянуть с этим «богоугодным» делом на селе, где жизнь проходила в добывании от зари до зари хлеба насущного, было не принято. «Дзяры лыка, пакуль дзярэцца: бо прысохне – не ўдзярэш», – поразмыслив, решал отец судьбу 18-летнего, а то и 16-летнего сына и, выбрав, как правило, не постный зимний вечерок, по предварительному сговору, а то и своим волюнтаристским, батьковым решением, прихватив за «кумпанию» близкого приятеля или соседа, гарнец горилки, каравай хлеба за пазуху и чарку в карман, шел в сваты.     Зайдя в хату выбранного для будущего родства семейства, сваты заводили традиционный разговор начиная с таких слов: «у вас товар, у нас купец», «у вас цветочек, у нас горшочек», «у нас бычок, у вас телочка» и так далее. Девушке на этих «переговорах» присутствовать не полагалось, и она в полном смущении убегала на время к подружкам. Надо отметить, что исходя из житейских соображений, претендентку на невестку выбирали в основном не по внешности, а по качествам. Перво-наперво в этом списке значились хорошее здоровье и трудолюбие. Немаловажны были репутация и достаток семьи, а также размер приданого. Похожие требования предъявлялись и жениху. Так что нежеланные сваты вполне могли получить отворот поворот. Мнение самих молодых учитывалось в последнюю очередь. Если же интересы сторон обоюдно совпадали, соглашение тут же скреплялось распитием принесенной сватами пляшки с горилкой. Монеты, брошенные сватами в начале этого ритуала на дно чарок, преподносили невесте в знак того, что ее «выкупили».   Через несколько дней после полученного предварительного «добро» сваты приходили на запоины. В доме невесты накрывали стол с угощением, к которому приглашали ближайших родственников и соседей. Во время этого застолья, между тостами и закусками, обговаривали детали и сроки предстоящего веселья. Как правило, венчались в ближайшее от запоин воскресенье, а накануне, в четверг, сваты приносили в дом невесты пироги с ягодами и фасолью, за которые невеста должна была их одарить кусками собственноручно сотканного полотна. В субботу приступали к изготовлению свадебного каравая. Занимались этим важным и почетным делом крестные матери невесты и жениха. Муку использовали только пшеничную, украшали как можно наряднее – слепленными из теста птицами, всевозможными цветами, колосками и шишками. Пока выпекался каравай, в хате молодого шло гулянье приглашенных им друзей и соседей. Из самого веселого и разбитного гостя выбирали дружку, которому вручали свежеиспеченный каравай. Водрузив его себе на голову, дружка трижды обходил стол, тем самым заканчивая «мальчишник» и давая знак гостям расходиться по домам.   На следующее утро жених со своим дружкой приходил в дом невесты, и она дарила ему два белых с яркой вышивкой платка. Один жених повязывал себе на шею, а второй – на пояс с правой стороны. Подружки невесты с песнями расплетали ей косу, вплетали в волосы разноцветные ленты и украшали голову венком. Затем родители невесты благословляли молодых и дарили им два небольших каравая. С этими хлебами жених и невеста отправлялись в церковь на исповедь и венчание. После службы все гости съезжались к дому молодой. Там молодоженов с медом и калачом встречала мать девушки. Обмакнув калач в мед, женщина подносила его молодым, и те должны были по очереди откусить и съесть по три куска. Переступив порог хаты, молодые получали из рук родителей еще один хлеб, с которым трижды обойдя стол, садились в угол хаты, называвшийся покуть или посажок, а гости садились к столу завтракать. Отведав угощений, гости пели и танцевали до обеда. Затем молодой с дружкой и сватьями отбывал в дом своих родителей, остальные гости продолжали веселье, а подружки молодой начинали с песнями плести небольшие венки из цветной бумаги.     В ночь с воскресенья на понедельник жених опять шел к невесте, на этот раз вместе со своим отцом, близкими родственницами, называемыми свахами и тремя мужчинами, один из которых назначался маршалком, другой старостой, третий дружкой. Маршалок нес палку с привязанными к ней платком, сапожками и вязанкой бубликов. Это были подарки, предназначенные невесте. Подойдя к хате невесты, жених и свахи оставались на улице, а за порог входил отец жениха, маршалок, староста и дружка. Подружки невесты встречали гостей словами: «Не зажигай дружка лучины, а то не найдешь девчины. Зажги дружка свечку и иди за печку». Дружка по этой наводке отправлялся на недолгие поиски и «найденной» невесте маршалок вручал принесенные подарки. Затем дружка должен был выкупить сплетенные девушками для гостей веночки. Этот торг с шутками и песнями мог занять долгое время, но без веночков ни жених, ни свахи переступить порог не имели права. Опорожнив свои карманы и заполучив наконец веночки, дружка выходил во двор и раздавал свахам. Прикрепив их к своим головным уборам-намиткам, свахи с женихом входили в хату, где, сидя во главе стола, рядом с братом, их уже ждала невеста. Место рядом с невестой также нужно было выкупать. Порой, ради веселья, даже получив выкуп, брат оставался на своем и тогда дружке приходилось сгонять его, угрожая пастушьим бичом. Когда схватив выкуп, под общий смех брат невесты убегал, жених наконец-то занимал свое место рядом с невестой и начиналось гулянье с песнями и танцами.   После полудня куфар с приданым грузили на воз и молодая, уже облаченная в намитку замужней женщины, отъезжала в хату мужа. Там на пороге их с хлебом и медом встречала мать молодого, одетая в вывернутый шерстью наружу овчинный тулуп.     Третий и четвертый день свадьбы гуляли в хате родителей молодого. В конце четвертого дня (а бывало, и седьмого) дружка с песнями и прибаутками резал и делил свадебный каравай на всех гостей. На этом веселая полесская свадьба и заканчивалась.     Олег ГРЕБЕННИКОВ
12.03.2023
Подробнее
В области
На Пружаншчыне адрадзілі мясцовы абрад «Запускі»
На Пружаншчыне адрадзілі мясцовы абрад «Запускі», паведамляецца на сайце аддзела культуры Пружанскага райвыканкама.   Удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Смаляначка» Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры напрыканцы лістапада сабраліся, каб паказаць абрад «Запускаў». Дарэчы, калектыў збіраў звесткі аб ім падчас фальклорных экспедыцый у вёску Смаляніца Пружанскага раёна. На мерапрыемства запрасілі жыхароў і гасцей аграгарадка Кабылаўка.   «Запускі» праходзілі ў пачатку Піліпаўскага посту. На вячоркі збіраліся людзі, спявалі, танцавалі, займаліся рукадзеллем. А самым галоўным было – катанне каменьчыка. Перад вячоркамі кожная жанчына клала каменьчык каля ганка, а потым каціла яго праз усю хату да покуці, прыгаворваючы пажаданні дабрабыту, здароўя, божай ласкі для сям’і на ўвесь год.   Госці свята змаглі не толькі ўбачыць цікавы абрад, але і паўдзельнічаць у ім асабіста. Яны спявалі песні, танцавалі «Падэспань», «Кракавяк» і «Польку тройкамі».         Марына ЛЯШКЕВІЧ
07.12.2022
Подробнее
Главные новости
Традыцыі: гісторыя педагога па ткацтве з Маларыцкага раёна
На Маларытчыне вяртаюцца з небыцця традыцыйныя народныя рамёствы. Іх цэнтры цяпер ёсць не толькі ў райцэнтры, але і ў Хаціславе, Замшанах, Дарапеевічах… Паступова адраджаецца і тэхналогія ткацтва. Спрыяў гэтаму міжнародны праект «Народная творчасць без межаў», які быў рэалізаваны з удзелам майстроў Маларытчыны. Са студзеня гэтага года, як паведаміла Zarya.by у раёне стартаваў яшчэ адзін міжнародны праект «Вектар у мінулае». Развіццё традыцыйнай культуры як драйвер росту турыстычнага патэнцыялу». У пасляабедзенны час ажывае школа народнай творчасці Дарапеевіцкага Дома фальклору. На заняткі гуртка па ткацтве «Ткалля» да народнага майстра Беларусі Валянціны Гатоўчыц прыходзяць васьмікласнік Аляксандр Селівонік, сямікласнікі Антон Селівонік і Вікторыя Балко, шасцікласнік Максім Прач і пяцікласнік Арсеній Паляціла. Валянціна Іванаўна напачатку паведамляе аб тым, што сёння новага даведаюцца яе гурткоўцы, чаму навучацца.   ‒ У нас, як і ў звычайнай школе, ёсць паўтарэнне і замацаванне раней вывучанага матэрыялу, ‒ гаворыць Валяніцна Гатоўчыц. ‒ З гэтага пачынаецца кожны занятак. Затым тлумачыцца новы матэрыял, які пазней абавязкова практычна замацоўваецца. Паступова, крок за крокам мы вучымся рабіць тканыя вырабы сваімі рукамі. Бывае, дзеці так захапляюцца творчым працэсам, што, здаецца, губляюць адчуванне часу. Яны гатовы за кроснамі заседжвацца дапазна, хоць праца ткачыхі доўгая і карпатлівая, патрабуе цярпення, уважлівасці, засяроджанасці, уседлівасці.   Юным ткалям сапраўды ўтульна ў школе народнай творчасці. Ім цікава з Валянцінай Гатоўчыц, якая ведае шмат легенд, паданняў, пазнавальных гісторыяй, найперш, звязаных з людзьмі Дарапеевіч, яго ваколіцамі і умее іх расказаць. Ды і само памяшканне, якое стылізавана пад вясковую хату мінулага, настройвае на адпаведны лад, на творчасць. Тут ёсць кросны, якія перадалі родныя Феклы Трацюк з Дарапеевіч і Ціта Кіцеля з Вялікага Паўлопаля, калаўроты, развядушкі, сукала, верацёны, розныя посцілкі, дываны ручной работы, сундук, жаночыя касцюмы Маларыцкага строю адзення, на сценах – тканыя і вышытыя ручнікі.   Валянціна Гатоўчыц ‒ улюбёны ў сваю справу чалавек. Яна навучылася ткаць яшчэ ў маленстве, а з дзесяцігадовага ўзросту нараўне з маці Сцепанідай Аляксееўнай Сцепанюк (знакамітым народным майстрам Беларусі) ужо сядзела за кроснамі. Свае ткацкія веды, уменні і навыкі мясцовым дзяўчынкам і хлопчыкам Валянціна Гатоўчыц перадае з верасня 2014 года.   ‒ Вучыцца ткаць пачынаем з нуля, ‒ кажа Валянціна Іванаўна. ‒ Заняткі ў нас праводзяцца тры разы на тыдзень. Спачатку асвойваем кросны, іх будову, асноўныя часткі і іх ролю. Цяпер гурткоўцы селі за кросны, дзе запраўлена так званая тэхналогія ткацтва «прашчыня». Гэта адна з адметнасцей Маларытчыны, што вылучала наш рэгіён сярод іншых. Зрэшты, уменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, складалі тканыя вырабы. Прасці, ткаць і вышываць раней на Беларусі павінны былі умець нават княжацкія дочкі.     Валянціна Гатоўчыц ‒ выдатны педагог. Яна ўмее зацікавіць, знайсці падыход да сваіх гурткоўцаў.   Ці многія сучасныя дзеці ведаюць, што такое, напрыклад, бёрды, матавіла, сноўніца, церніца, набіліцы, навоі, ставы, уток, пранік, трапло? Напэўна, не ўсе і дарослыя цяпер змогуць растлумачыць, для чаго яны выкарыстоўваюцца. А вось для гурткоўцаў «Ткалля» гэта абыдзенныя рэчы, з якімі даводзіцца сустракацца кожны тыдзень, а многія з іх нават трымаць у сваіх руках. Гурткоўцы з радасцю ходзяць на панажах, прапускаюць паміж нітоў чаўнок, умеюць снаваць…   ‒ Набываючы кожны дзень нешта новае для сябе, мы непрыкметна губляем тое спрадвечнае, што нашы продкі называлі непарыўнай повяззю часоў, – нашу спадчыну, ‒ гаворыць Валянціна Гатоўчыц. ‒ Заняткі ж у «Ткалі» вяртаюць дзяцей да мінулага, да вытокаў. Каб не асіміляваліся, не зніклі, не страцілі самабытнасці, сваіх каранёў… Іх веданне, спазнанне шматвяковага вопыту, адметных асаблівасцей рэгіёна спрыяюць фарміраванню ў дзяцей грамадзянска-патрыятычных якасцей, любові да Радзімы, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці.   ‒ Ці лёгка навучыцца ткаць? ‒ цікаўлюся ў хлопцаў.   ‒ Лёгка, – кажа Аляксандр Селівонік, які наведвае гурток ужо трэці год. ‒Усё проста: аснаваў, навіў, заправіў у ніты, закінуў у бёрды, прывязаў понажы, нацягнуў ніткі ‒ і пайшла справа. Я ўжо, напрыклад, магу сам ткаць посцілкі і ручнікі. Праўда, пакуль ведаю не ўсе сакрэты і нюансы гэтай справы. Хочацца стаць сапраўдным майстрам ткацкай справы.   ‒ Як ты трапіў на заняткі гуртка?   ‒ Прывёў старэйшы брат Іван. Спачатку прыйшоў паглядзець дзеля цікавасці, чым тут займаюцца. Убачанае здзівіла і зацікавіла. Захацелася самому навучыцца ткаць так, як Валянціна Іванаўна. Хочацца выткаць ручнік з узорам, як у вершы Максіма Багдановіча, – з васільком.   ‒ А мяне ў «Ткаллю» сагітаваў сябар Аляксандр Селівонік, ‒ гаворыць Максім Прач. ‒ Заняткі ў гуртку таксама наведваю ўжо трэці год. Мне тут падабаецца. Многаму навучыўся. Лепш, напэўна, займацца карыснай справай, чым проста сядзець у сацыяльных сетках ці за камп’ютарам. Магчыма, як вырасту, адкрыю сваю справу – буду ткаць прыгожыя ручнікі. Мне хочацца працягнуць справу, закладзеную дарапеевіцкімі народнымі майстрамі – Сцепанідай Сцепанюк і Валянцінай Гатоўчыц. ‒ Валянціна Іванаўна, колькі часу неабходна затрапіць, каб навучыцца ткаць?   ‒ Па-рознаму, таму што адны хутчэй схопліваюць навуку, другія – павольней. Каб навучыцца правільна і самастойна ткаць, спатрэбіцца, напэўна, недзе каля года. Ткаць можна навучыць любога чалавека, проста першы час ім трэба крыху «пакіраваць», паказваючы, што неабходна рабіць, як і ў якой паслядоўнасці. Валяціна Гатоўчыц пераканана, што ткацтва ‒ унікальнае рамяство, якое дазваляе ствараць новыя, прыгожыя, стыльныя рэчы. Раней ткацтва было для жанчыны нейкай рамантыкай, заняткам для душы, а цяпер – гэта яе любімая работа, дзякуючы якой не згубяцца векавыя традыцыі, не перарвецца духоўная повязь пакаленняў, не будзе страчана багатая, адметная, самабытная і непаўторная спадчына, створаная нашымі продкамі.   Мікалай НАВУМЧЫК Фота аўтара  
20.03.2022
Подробнее