О нас
Объявления
Объявления
Подача объявления
Подписка
Аренда
Обращение
Вопрос-ответ
Издательские услуги
Брошюры и буклеты
Каталоги
Книги
Корпоративная газета
Листовки
Справочники телефонов
Флаеры
Фотоальбомы, фото услуги
Холдинг
Голас Часу
Ганцавiцкi тыдзень
Жабiнка актуальна
Рекламодателям
Реклама на сайте
Реклама в газете Заря
Способы оплаты и подачи рекламы в газету или на сайт
Контакты
+375 162 20-46-89
utro@brest.by
RU
BY
Главная
Общество
Культура
Экономика
Спорт
Происшествия
Проекты “Зари”
Проект «С губернатором о важном»
Проект «Собеседник»
Проект «ЗАРЯженная личность»
Проект «Мама рядом»
Проект «Научим работать»
Проект «Озарение души»
Проект «Патриот»
Проект «Время в лицах и цифрах»
Проект «Карта Памяти»
Проект «Этот день мы приближали как могли»
Главная
ВНС
Общество
Культура
Спорт
Происшествия
Проекты “Зари”
Проекты “Зари”
Проект «С губернатором о важном»
Проект «Собеседник»
Проект «Научим работать»
Проект «Мама рядом»
Проект «Время в лицах и цифрах»
Проект «Озарение души»
Проект «Патриот»
Проект «Карта Памяти»
Проект «Этот день мы приближали как могли»
Проект «ЗАРЯженная личность»
О нас
О нас
Объявления
Объявления
Подача объявления
Подписка
Аренда
Обращение
Вопрос-ответ
Издательские услуги
Издательские услуги
Брошюры и буклеты
Каталоги
Книги
Корпоративная газета
Листовки
Справочники телефонов
Флаеры
Фотоальбомы, фото услуги
Холдинг
Голас Часу
Ганцавiцкi тыдзень
Жабiнка актуальна
Рекламодателям
Рекламодателям
Реклама на сайте
Реклама в газете Заря
Способы оплаты и подачи рекламы в газету или на сайт
Контакты
+375 162 20-46-89
utro@brest.by
RU
BY
Главная
Точка на карте
Точка на карте
Главные новости
Кропка на карце: як жывуць хутаране з вёскі Страмец у Іванаўскім раёне
Беларуская вёска ўжо не першы год зазнае кардынальныя змены. Адны населеныя пункты сталі аграгарадкамі, другія захавалі ранейшы вясковы статус. Раней жа людзі жылі і па хутарах. Масавае перасяленне хутаран у вёскі на Іванаўшчыне адбывалася ў 1960-х. Нягледзячы на тое, што з той пары мінула ўжо больш за паўстагоддзя, адзінкі не пакінулі абжытыя куточкі, засталіся вернымі свайму месцу нараджэння. Гэтыя людзі – у пэўным сэнсе апошнія з магікан. Сённяшняя публікацыя акурат прысвечана такім землякам-патрыётам. Пагаварыць з хутаранамі, не стану хаваць, спяшалася, бо разумела, што хутар – атавізм, і жывуць там немаладыя людзі, якія ў любы момант могуць падацца бліжэй да дзяцей, да цывілізацыі. А таму, каб не сустрэць замок на дзвярах, адклала некаторыя прафесійныя справы і паехала ў вёску Страмец на хутар Сукач-3. Безумоўна, пачуўшы такі адрас, зрабіла лагічную выснову, што ёсць, а можа, быў Сукач-1 і Сукач-2. Пасля даведалася, што грамадскі транспарт раней хадзіў у Страмец часта. Зараз – два разы на тыдзень. Працаваў тут і магазін. Сёння ў вёску і да хутаран прыязджае аўталаўка. Была калісьці ў Страмцы пачатковая школа. Аднак больш як трыццаць год не кліча страмцоўскі званок на ўрок мясцовых вучняў. Ды і няма іх ужо некалькі дзесяцігоддзяў. Так супала, што мая аднакурсніца Алена – апошняя тутэйшыя школьніца. Грамату дзяўчына, а цяпер маці трох дзетак, спасцігала ў бліжэйшай вёсцы Залядынне. Карацей кажучы, многае ў Страмцы памянялася. Як тут не сказаць пра яскравы сімвалізм назвы населенага пункта. Стромкі – значыць па-беларуску «абрывісты», «круты». Даўно абарвалася ў Страмцы гуллівае жыццё. Нават аншлагі на дамах у вёсцы часам не надта чытаюцца. Не знайшоўшы таблічкі з назвай «Сукач», заблукала на падворак з парубанымі нядаўна дровамі. Там сустрэла высокага мужчыну, які патлумачыў, дзе жыве Анатоль Панасавец: «Едзьце назад, павернеце на Глінна, а там першая хата над канаўкай». Пасля завароту да патрэбнай сядзібы злева ўвочы кінулася паштовая скрынка на восем секцый. «Няўжо тут столькі было адрасоў», – прамільгнула ў галаве думка. Асабістыя развагі парушыла спуджаная бялюткая чапля. Потым, спыніўшыся ля яркага плоту, найперш пачала шукаць вачыма ўказальнік з надпісам на вуглу драўлянай пабудовы. Неўзабаве падышлі гаспадары, якія пажартавалі: – Мабыць, мы вам патрэбныя. Хадзем у хату, на вуліцы яшчэ холадна. Мы рабілі невялікія прыпынкі, перш чым прайсці ў цёплыя памяшканні. Пагаварыўшы з карэнным насельнікам Анатолем Панасаўцом, даведалася, што два хутары, якія побач, пакінутыя ўжо гаспадарамі. Там засталіся толькі хаты. – На ўсіх трох хутарах жылі прадстаўнікі аднаго роду – Панасаўцоў. І мой дзед, якога па-вясковаму звалі Ёсып, і мой бацька Мікалай. Толькі ў верасні мінулага года адсюль з’ехаў мой дваюрадны брат Віталь са сваёй жонкай. Падаліся да дзяцей у горад. Мы ж пакуль застанемся тут. Дзе б не быў, блізка ці далёка, заўжды найбольш сумаваў па роднай хаце, па роднай старонцы, – расказаў Анатоль Мікалаевіч. Дарэчы, разгалістая вёска і цяпер здзіўляе, найперш, сваімі памерамі: там сустрэліся дзве вуліцы – Міра і Цэнтральная, а яшчэ – незлічонай колькасцю пустых хат. Жылымі застаюцца ўсяго некалькі будынін. – Раней жа, у маю маладосць, колькі народу тут было! Дзе вёска знаходзіцца, месца Зломішчам звалася, а ў другім канцы быў Стары ці Глухі Страмец. Бацька працаваў на зямлі, а яшчэ быў добрым фатографам. Многа дзе ездзіў, у тым ліку, бываў у суседняй Украіне. У вёсцы Свалавічы, што ў Любяшоўскім раёне, знайшоў сабе жонку, маю маці Васіліну, – удакладніў суразмоўца. Цяпер Анатолю Мікалаевічу 80 гадоў. З жонкай выгадаваў дваіх дзяцей – дачку Інэсу і сына Эдуарда. Дачка замужам за чэхам, іх агульнае дзіця – Марыка. Сын з сям’ёй жыве ў Рагадашчы. – Зяць Мішэль – вельмі просты чалавек. Гаворыць з акцэнтам па-руску, але мы адзін аднаго добра разумеем. Да пандэміі дзеці абавязкова прыязджалі раз у год. Дачка вельмі задаволеная і ад таго, што бачымся, і ад таго, што тут яна паўнацэнна адпачывае. Усё-такі вялікі горад, праца забіраюць сілы. А на хутары – цішыня, спевы птушак, лес, баравікі, чарніцы. Ды і не толькі зайцоў, а дзікоў і казуль можна на свае вочы пабачыць. Такі маленькі запаведнік у нас. Больш за дзесяць год Анатоль Мікалаевіч жыве з Марыяй Паўлаўнай Міхнавец, якая родам з Упірава. Да выхаду на пенсію карэнны страмчанін працаваў шафёрам на аўтобусе. У рэйсы ездзіў і ў родную вёску. Як падышлі да канаўкі, якая цячэ паблізу, не магла не спытаць пра кладачку. – Напэўна, праз яе ў вёску раней хадзілі напрасткі? – пацікавілася я. – Яна – каб скараціць дарогу ў гэты вунь лес у ягады і грыбы. У далёкую дарогу на апараце ездзім, – адказалі хутаране. «Апаратам» мае гасцінныя суразмоўцы называюць аўтамабіль. На Вялікдзень ён таксама спатрэбіўся ім, каб пасвяціць ежу да галоўнага хрысціянскага свята. Пабачыўшы ўдалечыні вуллі, адразу ж прыгадала непаўторны смак дзікага ляснога мёду, якім частавалася бываючы на канікулах у сваіх дзядулі і бабулі. Аказалася, што пчалярнай справе суразмоўцу навучыў бацька. Раптам запілікаў мой мабільны тэлефон. Пасля шыкоўнай размовы без збояў запыталася ў Анатоля Мікалаевіча і Марыі Паўлаўны: – Сувязь была неблагая. Такая заўжды ці сёння мне пашанцавала? – Заўсёды. І дома, і на дварэ. І інтэрнэт у нас выдатны. Нарэшце, хадзем на гарбату. Пакуль чакалі кіпню, Марыя Паўлаўна правяла кароткую экскурсію, паказаўшы выгоды хутарскога жыцця. Я нават здзівілася: святло і вада, душ і туалет дома. – О, а ў маёй бабулі на хутары быў нібыта каменны век. Вада – у студні на вуліцы, святло давала лучына і лямпа, якую запраўлялі керасінам… Як расказвала аднакурснікам-аспірантам пра жыццё-быццё сваіх продкаў, дык яны не давалі веры. Казачніцай спярша мяне лічылі. А потым упрошвалі паехаць у гэты неруш. – Нам тут добра разам, таму і не з’язджаем адсюль. Я люблю корпацца ў зямлі. Вырошчваем і гародніну, і садавіну. Хутка, дарэчы, буду рабіць дзьмухаўцавае варэнне, – расказала жанчына. – А я найперш патрыёт. Таму і не пакідаю радавое гняздо, – дапоўніў Анатоль Панасавец. Без аншлагаў, але душэўна – па дарозе дадому падумалася пра атмасферу мясціны, а таксама пра тых, хто яе стварае, адначасова застаючыся верным спрадвечным каардынатам жыцця. Наталля КРЫВЕЦКАЯ Фота аўтара
29.05.2022
Подробнее