Тыдзень беларускай мовы пачаўся для вучняў сярэдняй школы №30 імя Д.Б. Гвішыяні сустрэчай з Таццянай Дземідовіч – старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Арганізавала сустрэчу для школьнікаў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Зоя Іванаўна Кавальчук. Таццяна Анатольеўна расказала пра брэсцкіх пісьменнікаў, што большасць з іх піша на беларускай мове. Асаблівая ўвага была нададзена...