Премия Колесника

В области
Абласная літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка адкрыла прыём заявак
Дзясяты раз абласная літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка адкрыла прыём заявак.   Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: «Проза» (у тым ліку «Драматургія» і «Публіцыстыка»), «Паэзія», «Дзіцячая літаратура» і прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка. За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 36 літаратараў Брэстчыны, творы якіх абагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёну. Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі падаюцца не пазней за 1 лістапада 2021 года на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: г. Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605 (тэл. МТС +37533-318-15-89).   У аргкамітэт неабходна падаць: кароткую біяграфічную даведку, 2 экземляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена ў 2019 – 2021 гадах, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе на дадзены твор.   Уручэнне прэміі адбудзецца на спецыяльнай цырымоніі напрыканцы 2021 года.     Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
27.08.2021
Подробнее