Рынька, мамзель, макотра, банька, поляк, паўадзінец, спарыш – такія каларытныя назвы ў розных відаў посуду, што ствараюць ганчары вёскі Гарадная Столінскага раёна. Да цяперашняга часу ганчарная справа захоўвае тут сваю аўтэнтычнасць, бо сакрэты апрацоўкі гліны і мастацкія прыёмы перадаюцца з пакалення ў пакаленне. У мінулую нядзелю Гарадная, якая вядома сваім промыслам яшчэ з пачатку...