Глінна, Рудск, Вартыцк, Сухое, Крывіца, Залядынне, Вілы… Безліч гаваркіх тапонімаў рассыпана на карце Іванаўшчыны. Прыпынкам для журналісцкага падарожжа была абрана вёска Глінна. Цэбрык замест адынца Выпраўляючыся ў гэты населены пункт, думала, што абавязкова пазнаёмлюся з майстрам, які раскрые сакрэты, як дамовіцца з глінай. Вядома, што вада і чалавечыя рукі ўздзейнічаюць на пароду, нібыта...