О нас
Объявления
Объявления
Подача объявления
Подписка
Аренда
Обращение
Вопрос-ответ
Издательские услуги
Брошюры и буклеты
Каталоги
Книги
Корпоративная газета
Листовки
Справочники телефонов
Флаеры
Фотоальбомы, фото услуги
Холдинг
Голас Часу
Ганцавiцкi тыдзень
Жабiнка актуальна
Рекламодателям
Реклама на сайте
Реклама в газете Заря
Способы оплаты и подачи рекламы в газету или на сайт
Контакты
+375 162 20-46-89
utro@brest.by
RU
BY
Главная
Общество
Культура
Экономика
Спорт
Происшествия
Проекты “Зари”
Проект «С губернатором о важном»
Проект «Собеседник»
Проект «ЗАРЯженная личность»
Проект «Мама рядом»
Проект «Научим работать»
Проект «Озарение души»
Проект «Патриот»
Проект «Время в лицах и цифрах»
Проект «Карта Памяти»
Проект «Этот день мы приближали как могли»
Главная
ВНС
Общество
Культура
Спорт
Происшествия
Проекты “Зари”
Проекты “Зари”
Проект «С губернатором о важном»
Проект «Собеседник»
Проект «Научим работать»
Проект «Мама рядом»
Проект «Время в лицах и цифрах»
Проект «Озарение души»
Проект «Патриот»
Проект «Карта Памяти»
Проект «Этот день мы приближали как могли»
Проект «ЗАРЯженная личность»
О нас
О нас
Объявления
Объявления
Подача объявления
Подписка
Аренда
Обращение
Вопрос-ответ
Издательские услуги
Издательские услуги
Брошюры и буклеты
Каталоги
Книги
Корпоративная газета
Листовки
Справочники телефонов
Флаеры
Фотоальбомы, фото услуги
Холдинг
Голас Часу
Ганцавiцкi тыдзень
Жабiнка актуальна
Рекламодателям
Рекламодателям
Реклама на сайте
Реклама в газете Заря
Способы оплаты и подачи рекламы в газету или на сайт
Контакты
+375 162 20-46-89
utro@brest.by
RU
BY
Главная
Белорусский язык
Белорусский язык
В области
У сярэдняй школе №2 г. Драгічына прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Тыдні беларускай мовы і літаратуры заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, што нядаўна прайшоў у сярэдняй школе №2 г. Драгічына. План мерапрыемства пад агульным дэвізам «Родная мова – пявучая, звонкая!» ахапіў сваімі мерапрыемствамі ўсіх вучняў і педагогаў нашай школы. Разнастайныя спаборніцтвы, віктарыны, выставы, дыдактычныя гульні, віртуальныя падарожжы дазволілі дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага краю, а таксама прадэманстраваць свае інтэлектуальныя, лідарскія і творчыя здольнасці. Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усёй сямідзёнцы першы дзень тыдня, які пачаўся з кніжнай выставы «Беларускія пісьменнікі дзецям», арганізаванай у школьнай бібліятэцы. Працягам першага дня стаў «Паэтычны калейдаскоп», прысвечаны Аркадзю Куляшову і арганізаваны вучнямі 10 класа. Яны правялі акцыю «Прадказанні ад беларускага паэта». Не менш цікавай і запамінальнай стала квэст-гульня «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», якая дапамагла вучням 7-х класаў паказаць не толькі кемлівасць і спрыт, але і ўменне працаваць разам, знаходзячы правільны адказ на пастаўленае пытанне і калектыўна выконваючы чарговае заданне. Акцыя «Фізкультхвілінкі па-беларуску» аб’яднала школу: настаўнікі ўсіх прадметаў у гэты дзень праводзілі фізкультхвілінкі на ўроках на беларускай мове. Добрыя веды па мове паказалі вучні 9-11 класаў у інтэлектуальнай гульні «Юныя мовазнаўцы». Аказалася, што не так проста адкрываюцца скарбонкі мудрасці, якія былі прадстаўлены ў выглядзе рэбусаў, тэставых заданняў і заданняў з падвохам у арганізаванай для вучнях старэйшых класаў інтэлектуальнай гульні «Любіце, ведайце і шануйце роднае слова». Актыўны ўдзел прынялі вучні і настаўнікі ў акцыі «Гавары са мной па-беларуску». У выніку кожны ўдзельнік пакінуў у сваім сэрцы думку, што трэба любіць і шанаваць родную мову, захоўваць гісторыю нашага краю, бачыць і дэманстраваць іншым прыгажосць беларускага слова. Зацікавіць вучняў 6-х класаў народнай спадчынай – шматлікімі прыказкамі і прымаўкамі, фразеалагізмамі – дапамагла гульня «Пагуляем ў беларускае слова». Дзецi з вялікай адказнасцю аднесліся да правядзення гэтага мерапрыемства. Удзельнікі каманд паказалi не толькi трывалыя веды фальклору, але i праявілі творчыя здольнасцi ў iнсцэнiроўках па змесце казачных сюжэтаў. А навучэнцы 7-х класаў сталі ўдзельнікамі квэста «Беларускай скарбонка». Жаданне вучняў перамагчы ў квэсце дапамагло ім арганізаваць сумесную дзейнасць, прадэманстраваць адказнасць і калектывізм. Высокім патрыятычным пафасам быў напоўнены конкурс творчых работ «Натхнёны водарам Радзімы...», у час якога вучні стваралі цудоўныя радкі-прызнанні ў любові да Радзімы і роднага слова. Конкурс жа чытальнікаў «Я словам слаўлю родны край», у якім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў, дапамог выявіць самых творчых і актыўных, хто любіць і ўмее цудоўна чытаць вершы беларускіх паэтаў. Сапраўдным святам стала завяршэнне школьнага тэматычнага мерапрыемства. Асабліва гасцінным выдаўся ў нашай школе апошні дзень тыдня. Літаратурна-музычная гасцёўня «Галасы роднага краю» падарыла ўсім прысутным магчымасць дакрануцца сэрцам да роднага слова, адчуць радасць ад сустрэчы з творчасцю беларускіх аўтараў. Са школьнай сцэны гучалі песні на роднай мове, выконваліся беларускія народныя танцы. Вучні з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў і свае ўласныя. Самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня беларускай мовы і асобных творчых конкурсаў былі адзначаны граматамі. Адным з самых яркіх момантаў беларускай сямідзёнцы стала сустрэча з цудоўнай драгічынскай паэткай Алай Яхімовіч. Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю Аллы Іванаўны і былі зачараваны цудоўнымі вершамі на беларускай мове. Эмацыянальнае, цікавае выступленне паэткі нікога не пакінула абыякавым, і напрыканцы сустрэчы большасць вучняў упэўнена называла сваёй роднай мовай беларускую. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Родная мова – пявучая, звонкая!» прайшоў на высокім узроўні і паказаў, што вучні ведаюць фальклорныя традыцыі продкаў, цікавяцца беларускай мовай і літаратурай, нацыянальнай спадчынай, з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі Беларусі і вельмі ганарацца Радзімай. Застаецца выказаць словы падзякі ўсім, хто прымаў удзел у цікавых і запамінальных мерапрыемствах, а галоўнае, арганізаваў для ўсіх нас такое цудоўнае свята - кіраўніку кафедры беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Драгічына» Т.А. Навумчык, а таксама настаўнікам беларускай мовы і літаратуры: Н.В. Міхайлоўскай, А.М. Дзеранчук, Л.В. Траццяк і С.М. Данілюк, а таксама школьнаму бібліятэкару Г.М. Міхальчук. Спадзяемся, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўсіх яго ўдзельніках цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў. Усе, хто душой дакрануўся да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, да фальклорных традыцый нашага народа, заўсёды будуць імкнуцца, каб роднае слова «гучала ў вяках». Таццяна Кукса, Ганна Пятроўская, вучаніцы 11 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Драгічына», члены гуртка «Юны журналіст»
21.12.2023
Подробнее
Новости в стране
«Как говорят белорусы». Книгу об особенностях белорусского литературного языка издадут в 2024 году
Книгу об особенностях белорусского литературного языка издадут в 2024 году, сообщил директор филиала "Институт языкознания имени Якуба Коласа" Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси Игорь Копылов во время пресс-конференции в БЕЛТА "Развитие и популяризация современного белорусского языка". "В следующем году планируется выход из печати иллюстрированной научно-популярной книги про белорусский язык. Рабочее название издания "Как говорят белорусы". Книга посвящена рассмотрению отличительных особенностей современного белорусского литературного языка, характеристике его диалектной основы, описанию наиболее ярких отличий говоров Беларуси", - сказал Игорь Копылов. Одновременно с подготовкой издания ведутся съемки видеоролика, в котором будет рассказано про историю создания книги. "Сегодня ставится задача популяризовать белорусский язык в доступной форме, и мы стараемся ее выполнять. У нас подготовлена рукопись работ, посвященных нашим письменным старобелорусским памятникам 14-18 столетия, но про это написано не академическим, а научно-популярным языком, что доступно и интересно читателям", - отметил директор филиала. В разных странах мира 21 февраля отмечается Международный день родного языка. Инициатива направлена на признание и поощрение использования родных языков.
16.02.2023
Подробнее