О нас
Объявления
Объявления
Подача объявления
Подписка
Аренда
Обращение
Вопрос-ответ
Издательские услуги
Брошюры и буклеты
Каталоги
Книги
Корпоративная газета
Листовки
Справочники телефонов
Флаеры
Фотоальбомы, фото услуги
Холдинг
Голас Часу
Ганцавiцкi тыдзень
Жабiнка актуальна
Рекламодателям
Реклама на сайте
Реклама в газете Заря
Способы оплаты и подачи рекламы в газету или на сайт
Контакты
+375 162 20-46-89
utro@brest.by
RU
BY
Главная
Общество
Культура
Экономика
Спорт
Происшествия
Проекты “Зари”
Проект «С губернатором о важном»
Проект «Собеседник»
Проект «ЗАРЯженная личность»
Проект «Мама рядом»
Проект «Научим работать»
Проект «Озарение души»
Проект «Патриот»
Проект «Время в лицах и цифрах»
Проект «Карта Памяти»
Проект «Этот день мы приближали как могли»
Главная
ВНС
Общество
Культура
Спорт
Происшествия
Проекты “Зари”
Проекты “Зари”
Проект «С губернатором о важном»
Проект «Собеседник»
Проект «Научим работать»
Проект «Мама рядом»
Проект «Время в лицах и цифрах»
Проект «Озарение души»
Проект «Патриот»
Проект «Карта Памяти»
Проект «Этот день мы приближали как могли»
Проект «ЗАРЯженная личность»
О нас
О нас
Объявления
Объявления
Подача объявления
Подписка
Аренда
Обращение
Вопрос-ответ
Издательские услуги
Издательские услуги
Брошюры и буклеты
Каталоги
Книги
Корпоративная газета
Листовки
Справочники телефонов
Флаеры
Фотоальбомы, фото услуги
Холдинг
Голас Часу
Ганцавiцкi тыдзень
Жабiнка актуальна
Рекламодателям
Рекламодателям
Реклама на сайте
Реклама в газете Заря
Способы оплаты и подачи рекламы в газету или на сайт
Контакты
+375 162 20-46-89
utro@brest.by
RU
BY
Главная
Абрады
Абрады
В области
Як Хаціслаўскім сельскім савеце вывучаюць і адраджаюць святы і абрады
Дырэктар Хаціслаўскага сельскага Дома культуры Галіна Хомік не адзін год вядзе пошук, займаецца вывучэннем, адраджэннем і папулярызацыяй сярод насельніцтва тых свят і абрадаў, якія раней бытавалі на тэрыторыі Маларыцкага раёна, найперш ‒ у Хаціслаўскім сельскім савеце. ‒ Традыцыі і абрады кожнага народа складаюцца стагоддзямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як важная і неад’емная частка адметнага ладу жыцця чалавека, ‒ гаворыць Галіна Іванаўна. ‒ Спрадвеку ўсё, што датычылася гэтага, беражліва і ашчадна захоўвалася, шанавалася ў народзе як найдаражэйшая спадчына. Яна найбольш выразна адлюстроўвае духоўнае аблічча, моц і ўнутраны свет нашага народа, дазваляе адчуць сувязь часоў і пакаленняў. Упэўнена, што адраджэнне абрадаў і традыцый народнай культуры ‒ гэта адзін са шляхоў духоўна-маральнага абнаўлення і аздараўлення грамадства. Гэта пытанне стала актуальным і надзённым у наш час. Каб быць самабытнымі, мець свой непаўторны голас, каб не асімілявацца з іншымі народамі. ‒ Чаму менавіта цяпер стала актуальным звяртацца да пытання адраджэння мясцовых абрадаў? – цікаўлюся ў Галіны Хомік. ‒ Прычын для гэтага некалькі, ‒ кажа дырэктар Хаціслаўскага ДК. Вёскі паступова «старэюць» і «выміраюць». З кожным днём усё менш становіцца носьбітаў мясцовай культурнай традыцыі: яны адыходзяць у іншы свет і забіраюць з сабой назаўжды неацэнны пласт народнай культуры. Цяпер яшчэ ёсць бабулькі і дзядулі, якія памятаюць элементы (ці нават цалкам) тых ці іншых абрадаў. Трэба паспець ад іх запісаць аўтэнтычную культуру. Гэтую багатую спадчыну неабходна захаваць і перадаць наступным пакаленням. Яна мае выхаваўчае значэнне, духоўную повязь з мінулымі пакаленнямі. Галіна Іванаўна разам з заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь узорным клубам аматараў фальклору «Вясковая табала» за апошні час вярнула з небыцця некалькі ўнікальных самабытных абрадаў, якія бытавалі на Маларытчыне: «Іванавы ягады», «Хрэсьбіны», «Пярэзвы». А нядаўна адроджаны яшчэ адзін каларытны абрад ‒ «Юр’еў дзень». ‒ Старажытнае свята народнага календара Юр’я адзначаецца ў гонар святога Георгія Пераможца, заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы, якому моляцца за дзяцей, аб дапамозе пры хваробах, акрамя гэтага, свята з’яўляецца нябесным заступнікам воінаў, ‒ гаворыць Галіна Хомік. ‒ Нашы продкі лічылі, што менавіта на Юр’я пачынала куваць зязюля, прабуджацца ада сну прырода. Гэты дзень знаменаваў сабой сапраўдны пачатак вясны, першы выган жывёлы на выпас. Юр’еў дзень у нашых продкаў быў напоўнены шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, карагодамі, павер’ямі і прыкметамі. На Юр’я гаспадары з хлебам і рознымі стравамі выходзілі на свае палеткі, каб аглянуць іх. З іконамі і абрадавымі песнямі абыходзілі вакол поля. Дзяўчаты і хлопцы качаліся па збожжу, каб яно расло буйным і давала вялікі ўраджай. Потым па полю на ручніку каталі каравай, вадзілі карагоды. З гэтым днём звязана шмат павер’яў і прыкмет, якія тычацца дабрабыту сям’і, дастатку. Мы паспрабавалі максімальна магчыма адрадзіць абрад «Юр’еў дзень», які бытаваў раней у Хаціславе. Думаю, што гледачы рэканструяваны абрад ці яго фрагменты змогуць убачыць падчас нашых выступленняў. Мікалай НАВУМЧЫК, Маларыцкі раён
20.06.2022
Подробнее