Якія майстар-класы арганізуе брэсцкая гарбібліятэка імя Пушкіна?

Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі тое месца, дзе сабраная сусветная  літаратура. У гэтым пераконваецца кожны, хто адчыняе дзверы “Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна”. Амаль штодня тут праводзяцца самыя розныя майстар-класы.

 

Вельмі папулярны сярод чытачоў майстар-клас «Кофейное сердце». Ва ўмелых руках нараджаецца цуд! Стыльны, духмяны падарунак не пакіне нікога абыякавым.

 

У адзін з сонечных вясновых дзён юныя наведвальнікі сваімі рукамі рабілі казачную ламу! У захапленні ад такой красуні будуць не толькі дзеці, а і дарослыя.

 

 

 

 

 

 

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, калі мужчыны і жанчыны задумаліся пра выбар падарунка, дзеці рабілі цюльпаны з тканіны сваімі рукамі. Тэкстыльныя кветкі – выдатны падарунак: такі букет створыць святочны вясновы настрой у любы час года і ў любое надвор'е. Гэтыя кветкі ніколі не звянуць, яны доўга-доўга будуць радаваць сваю гаспадыню.

 

А зусім хутка, да свята Вялікдзень, наведвальнікі бібліятэкі будуць майстраваць «Пасхальную корзинку». 

 

 

 

 

Настасся МІШКАВЕЦ,

Фота Святлана РАБЦАВА

Опубликовано: 11:49 - 05.04.2021г.
Поделиться новостью

Комментарии ()

    Вы должны авторизоваться/зарегистрироваться, чтобы оставлять комментарии.