Выданне «Дзіцячы атлас» атрымала высокую адзнаку краязнаўчага форума

Выданне «Дзіцячы атлас», якое падрыхтавалі галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі і ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста, атрымала высокую адзнаку ад конкурснай камісіі І Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі ў рамках Года малой радзімы.

 

Форум на гэтым тыдні праходзіў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Зборнік, падрыхтаваны брастаўчанамі, увайшоў у лік лепшых выданняў 2017 – 2019 гадоў.

 

Як паведаміла метадыст упраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна БрэстаТаццяна Паўлючук, выданне змяшчае сістэматызаваны матэрыял у адпаведнасці з задачамі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, накіраваны на фарміраванне ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту вобраза малой радзімы. Маленькія чытачы маюць цудоўную магчымасць пазнаёміцца з родным краем, даведацца пра яго гісторыю, знакамітых землякоў, мясцовыя флору і фаўну. Цікавыя факты і займальная інфармацыя зробяць падарожжа па родным краі захапляльным.

 

Многія педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, а таксама бацькі ўжо актыўна выкарыстоўваюць гэтую кнігу падчас заняткаў з дзецьмі. Дарэчы, у сзборніку для зручнасці атрымання інфармацыі выкарыстаны QR-коды. «Дзіцячы атлас» ужо ёсць у бібліятэках і некаторых установах адукацыі абласнога цэнтра і не толькі.

 

Вольга СВІРЫДОВІЧ

Фота аўтара

Опубликовано: 13:10 - 13.03.2020г.
Поделиться новостью

Комментарии ()

    Вы должны авторизоваться/зарегистрироваться, чтобы оставлять комментарии.