Школа бёрдвочараў праводзіць набор у Брэсце

Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з Установай культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» праводзіць у Брэсце Школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, на якіх навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў.

 

Дзікая прырода побач з намі нават у гарадах. Мноства разнастайных птушак жыве ў парках, ля дамоў, на пустках, вадаёмах і ў хмызняках. Толькі ў Брэсце зарэгістравана каля 180 відаў птушак.

 

Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне, а таксама дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. 

 

Ужо ў другі раз «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць набор у Школу бёрдвочара. Першы выпуск школы самастойна вядзе назіранні, адзначае рэдкія для Беларусі віды птушак у Брэсце і вобласці, прымае актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах і акцыях, арганізаваных АПБ.

 

Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новыя для сябе віды птушак. Палічы, колькі з 334 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?

 

У Школе бёрдвочара можна вывучыць больш за 100 відаў птушак і пачаць заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў і дзве палявыя экскурсіі.

 

У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі: як апранацца для бёрдвочынгу, як скласці маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне.

 

Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а выдатнікі школы – вызначальнік. 

 

Заняткі будуць праходзіць на базе Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея па адрасе: Брэст, вул. Карла Маркса, 60. Першы занятак адбудзецца 4 лютага ў 18.00. Наступныя заняткі будуць праходзіць кожны аўторак.

 

Выкладчык: старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ, бёрдвочар, Юрый Янкевiч.

 

Запісацца ў Школу бёрдвочара можна да 2 лютага 2020 года. Колькасць месцаў абмежаваная!

 

Кантактная асоба: Юрый Янкевiч

тэл. 8-033-658-68-17

e-mail: yankevich.apb93@gmail.com

Опубликовано: 16:17 - 26.01.2020г.
Поделиться новостью

Комментарии ()

    Вы должны авторизоваться/зарегистрироваться, чтобы оставлять комментарии.