На Піншчыне правялі дыстанцыйны конкурс фальклорнага мастацтва

Дыстанцыйны конкурс фальклорнага мастацтва «Скарбонка роднага краю», асноўная мэта якога – адраджэнне і папулярызацыя традыцыйнай культуры, прайшоў на Піншчыне.

 

Конкурсныя работы разглядаліся ў чатырох намінацыях. У намінацыі “Абрады Піншчыны”  пераможцам стаў народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Крыніцы” Пінкавіцкага сельскага Дома культуры з абрадам «Тройца”. Народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Дударыхі” Валішчанскага сельскага Дома культуры і народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Палесяначкі” Мерчыцкага цэнтра традыцыйнай культуры і побыту “Спадчына Палесся” сталі лепшымі ў намінацыі “Песенны фальклор”.

 

Жыхарка вёскі Бярозавічы Маргарыта Аляксандраўна Дзядзік з паданнем “Вялікае балота” перамагла ў намінацыі “Вусная народная творчасць”. А сярод дзіцячых танцавальных фальклорных калектываў лепшым быў прызнаны  танцавальны фальклорны калектыў “Спадчына” Малоткавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры з мясцовымі парнымі танцамі пачатку XIX стагоддзя. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.

 

 

Наталля МІЛЕЎСКАЯ

Опубликовано: 07:43 - 12.01.2021г.
Поделиться новостью

Последние новости