Дыстанцыйны конкурс фальклорнага мастацтва «Скарбонка роднага краю», асноўная мэта якога – адраджэнне і папулярызацыя традыцыйнай культуры, прайшоў на Піншчыне.
Конкурсныя работы разглядаліся ў чатырох намінацыях. У намінацыі “Абрады Піншчыны” пераможцам стаў народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Крыніцы” Пінкавіцкага сельскага Дома культуры з абрадам "Тройца”. Народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Дударыхі” Валішчанскага сельскага Дома культуры і народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Палесяначкі” Мерчыцкага цэнтра традыцыйнай культуры і побыту “Спадчына Палесся” сталі лепшымі ў намінацыі “Песенны фальклор”.
Жыхарка вёскі Бярозавічы Маргарыта Аляксандраўна Дзядзік з паданнем “Вялікае балота” перамагла ў намінацыі “Вусная народная творчасць”. А сярод дзіцячых танцавальных фальклорных калектываў лепшым быў прызнаны танцавальны фальклорны калектыў “Спадчына” Малоткавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры з мясцовымі парнымі танцамі пачатку XIX стагоддзя. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.
Наталля МІЛЕЎСКАЯ
Комментарии ()