Выстава «Святасць зямлі беларускай» пачала сваю работу у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

18.09.2025

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» пачала сваю работу выстава па выніках VIII Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі беларускай», прысвечанага 850-годдзю прастаўлення прападобнай Еўфрасінні.

У пленэры прымалі ўдзел мастакі з Беларусі, Расіі і Малдовы. Сярод удзельнікаў – такія вядомыя майстры, як Глеб Отчык, Анатоль Отчык, Галіна Конанава, Аксана Еўдакіменка, Юрый Язан, а таксама маладыя мастакі Ганна Садоўская, Марта Шчэрбіч. Складальнай часткай праекта стаў рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка.

Арганізатары пленэру – Беларуская Праваслаўная Царква, ГА «Беларускі саюз мастакоў», ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «Беларускі саюз журналістаў», ТАА «БелінжынірынгбудІнвест».

На выставе «Святасць зямлі беларускай» прадстаўлена 33 работы ў розных жанрах: пейзажы, нацюрморты, сюжэтныя і сімвалічныя кампазіцыі. Большая частка работ прысвечана жыццёваму шляху прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Светлы вобраз прападобнай Еўфрасінні, апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай, – гэта сімвал міралюбнасці, пакоры, лагоднасці і любові да бліжніх. Падзвіжніцкая праца святой Еўфрасінні, заснаванне кляштараў і храмаў, якія сталі цэнтрамі асветы ў Полацкім княстве, стварэнне па яе просьбе духоўнай святыні Беларусі – напрастольнага Крыжа-каўчэга, пераклад і перапісванне богаслужэбных кніг – вызначальныя і знакавыя падзеі ў гісторыі культуры Беларусі. Жыццёвы шлях і подзвіг Еўфрасінні Полацкай з’яўляецца для ўсіх нас яркім прыкладам высокай духоўнасці і маральнасці, працавітасці і імкнення да асветы.

Выстава дзейнічае да 5 кастрычніка. Спяшайцеся ўбачыць!

Марына КАЎТУНЮК, галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык»
Фота аўтара