Главная - Новости - В области - У Пінску пройдзе конкурс “Прыгажуня Палесся”

У Пінску пройдзе конкурс “Прыгажуня Палесся”

У Пінску пройдзе конкурс “Прыгажуня Палесся”

У межах Года міру і стварэння ў Пінску пройдзе конкурс “Прыгажуня Палесся”, паведамляе сайт гарвыканкама.

 

Ягоным арганізатарам выступае Пінскі гарадскі Дом культуры пры падтрымцы гарадскога выканаўчага камітэта. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзяўчаты з прывабнай знешнасцю, якія пры гэтым адпавядаюць наступным патрабаванням: маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і заўжды пражываюць на яе тэрыторыі, незалежна ад месца вучобы і працы; узрост – ад 16 да 22 гадоў уключна на дату правядзення фіналу (10.12.2023 года); ростам не ніжэй за 169 см; без бачных татуіровак і пірсінгу на целе; ніколі не былі ў шлюбе; не маюць дзяцей.

 

Падаць заяўкі для ўдзелу ў конкурсе можна ў кабінеце 38 Пінскага гарадского Дома культуры па адрасе : Плошча Леніна, 7а, альбо адправіць на e-mail: prygazunya.pinsk@gmail.com да 16 кастрычніка. Пасля афармлення заяўкі патэнцыяльнай удзельніцы неабходна з’явіцца на кастынг, дзе таксама можна будзе атрымаць дадатковую кансультацыю. Кастынг штогадовага конкурсу прыгажосці і творчасці адбудзецца 16 кастрычніка а 19-й гадзіне. Даведкі па тэлефоне: +375 (33) 652 38 96 (Viber, Telegram).

 

Ірына АРЛОВА

Яндекс.Метрика