У музеi Беларускага Палесся Пiнска сёння адкрылася выстава «Яўгенiя Янiшчыц. Беларуская паэтка родам з Палесся».
Экспазiцыя перамясцiлася сюды з Парэцкай школы, дзе дагэтуль дзейнiчаў музей Ластаўкi Палесся. Вясковую школу, дзе з 1963 па 1966 вучылася будучая паэтка, на жаль, закрылi.
Матэрыяльная память пра нашу Жэню цяпер будзе захоўвацца у райцэнтры. Падчас адкрыцця экспазицыi пранiкненыя словы пра сваю хросную маму сказала Тацяна Ганчарык.