У сераду 31 ліпеня ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна адбудзецца прэзентацыя кнігі Папко Вольгі Мікалаеўны «Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX стагоддзя», якая выйшла ў студзені 2024 г. у выдавецтве «Беларуская навука».
Вольга Мікалаеўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчы ў бібліятэцы аўтар раскажа аб новай кнізе, аб князях Вітгенштэйнах і іх сувязі з беларускім мястэчкам Смалявічы. Уваход вольны.
По информации Брестской ЦГБ им. А.С. Пушкина
Оставить комментарий