Працаўнiкi беларускай мытнi, шэрагу мiнiстэрстваў i мясцовых органаў улады атрымалi дзяржаўныя ўзнагароды. Адпаведны Указ № 47 ад 7 лютага падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi.
Так, медаль «За бездакорную службу» II ступені атрымаў намеснік начальніка Брэсцкай мытні Віктар Верамеюк.
Медалём «За бездакорную службу» III ступені ўзнагароджаны:
– начальнік аддзела мытных аперацый і кантролю № 2 мытнага паста «Брэст-ТЛЦ» Брэсцкай мытні Валянцін Бортнік;
– начальнік аддзела аналізу і кантролю мытных працэдур Брэсцкай мытні Святлана Камандроўская;
– намеснік начальніка аддзела правядзення аперацый мытнага кантролю Брэсцкай мытні Георгій Коцелеў;
– начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай, прававой работы і работы са зваротамі грамадзян камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Кісель;
– старшыня Пінкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Анжэліка Гудкова;
– намеснік начальніка аддзела мытных аперацый і кантролю № 3 мытнага паста «Варшаўскі мост» Брэсцкай мытні Раман Кручынін;
– намеснік начальніка аддзела развіцця мытнай інфраструктуры Брэсцкай мытні Аляксандр Леванюк;
– намеснік начальніка мытнага паста «Брэст-Цэнтральны» Брэсцкай мытні Андрэй Лукашэвіч;
– намеснік начальніка аддзела мытных расследаванняў Брэсцкай мытні Дзмітрый Люкевіч;
– начальнік аддзела мытных аперацый і кантролю № 2 мытнага паста «Казловічы» Брэсцкай мытні Дзмітрый Лявошка;
– першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бярозаўскага райвыканкама Інэса Пажарыцкая;
– намесніка начальніка аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Брэсцкай мытні Людміла Папко;
– кіраўнік спраў Драгічынскага райвыканкама Аляксандр Тынковіч;
– начальнік аддзела мытных аперацый і кантролю № 2 мытнага паста «Брэст-Цэнтральны» Брэсцкай мытні Алена Феакцістава;
– начальнік аддзела рэестра і выкарыстання дзяржаўнай маёмасці камітэта дзяржаўнай маёмасці Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Фёдарава;
– намеснік начальніка аддзела кантролю і аналізу вытворчай сферы і паслуг галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкама Марыя Ханцэвіч;
– начальнік аддзела інавацыйнай дзейнасці ўпраўлення прамысловасці і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама Людміла Чабрыцкая;
– намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Баранавіцкага гарвыканкама Святлана Юрчык;
– намеснік начальніка мытнага паста «Варшаўскі мост» Брэсцкай мытні Ігар Якімук.
Iван Сяргееў
Оставить комментарий