У асноўны дзень выбараў Прэзідэнта яна адзначае асабісты дзень нараджэння. Сёлета жанчына дасягнула ўзросту, які дазваляе ёй пайсці на пенсію.
— Для маёй сям’і выбары, тым больш Кіраўніка краіны — вялікая падзея, але найперш — грамадзянскі абавязак, — падзялілася імянінніца. — Імя, за каго аддаю свой голас не стану называць. Скажу адно: ідэал Прэзідэнта для мяне — гэта мудры і строгі чалавек, які прымае ўзважаныя рашэнні, кіруецца прынцыпамі патрабавальнасці і справядлівасці.