Народны майстар Рэспублікі Беларусь Вольга Івановіч завяршыла працу над маляваным дываном, які яна прысвяціла 85-годдзю Брэсцкай вобласці.
Ідэя стварэння маляванага дывана ўзнікла яшчэ некалькі месяцаў таму. І вось літаральна на днях пасля грунтоўнай і карпатлівай працы ўдалося рэалізаваць задуманае. Таму 4 снежня падчас урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 85-годдзя Брэсцкай вобласці жыхары і госці горада змаглі пазнаёміцца з аўтарскай працай і атрымаць асалоду ад традыцыйнага мастацтва.
Наталля БІЛІМАВА, загадчык Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў
Оставить комментарий