Адкрыты прыём заявак на суісканне абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка за дасягненні ў галіне літаратуры.
Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: “Проза” (у тым ліку “Драматургія”), “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура” і прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка. Прэміяй ужо адзначана творчасць 47 літаратараў Брэстчыны, творы якіх узбагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёну.
Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца не пазней за 30 верасня 2025 года на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: 224013, пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605, г. Брэст (тэл. МТС +37533-318-15-89). У аргкамітэт неабходна падаць: кароткую біяграфічную даведку, два экземляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена з 2022 па 2025 год, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе на дадзены твор.
Брэсцкае аддзяленне СПБ