Марат Маркаў павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі тыдзень» з 80-годдзем

01.08.2025

Міністр інфармацыі Марат Маркаў павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі тыдзень» з 80-годдзем.

«Ваша выданне, якое ўбачыла свет у год Вялікай Перамогі пад назвай «Сялянская праўда», мае слаўную гісторыю. Сумесна з землякамі газета прайшла адметны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках росквіт роднага краю. У яе матэрыялах заўсёды ўзнімаліся найбольш актуальныя тэмы, што хвалююць жыхароў Ганцаўшчыны.

Калектыў рэдакцыі і сёння з годнасцю працягвае справу сваіх папярэднікаў. У сённяшняга выдання ёсць уласная пазіцыя па шырокаму колу пытанняў. Асаблівае значэнне мае сацыяльная накіраванасць матэрыялаў патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, аховы здароўя, адукацыі. На старонках газеты знаходзяць адлюстраванне і самыя значныя падзеі жыцця Брэстчыны і рэспублікі ўвогуле, а героямі журналісцкіх матэрыялаў становяцца людзі розных прафесій, адданыя роднай зямлі», – адзначаецца ў віншаванні, апублікаваным у telegram-канале Мінінформа.