Главная - Новости - В области - Літаратурны конкурс «Мой дзень у Брэсцкай крэпасці» пачнецца 9 мая

Літаратурны конкурс «Мой дзень у Брэсцкай крэпасці» пачнецца 9 мая

Літаратурны конкурс «Мой дзень у Брэсцкай крэпасці» пачнецца 9 мая

Рэспубліканскі літаратурны конкурс сярод вучняў 8 – 11 класаў «Мой дзень у Брэсцкай крэпасці» ладзіцца ў межах праекта «Лета з добрай кнігай» і з нагоды 80-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці. Яго арганізатары – Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўнае ўпраўленне ідэалогіі і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і ДУ «Брэсцкая крэпасць-герой».

 

Брэсцкая крэпасць – сімвал мужнасці і гераізму, стойкасці і непахіснасці духу. Але нажаль з кожным годам усё менш застаецца сведак жудасных падзей Вялікай Айчыннай вайны. І таму вельмі важна дакрануцца сэрцам да гісторыі, паглыбіцца ў лёсы абаронцаў Айчыны, спасцігнуць глыбіню болю ад страт старэйшага пакалення, разам з імі пранесці ад першых дзён вайны веру ў перамогу, у стваральнае мірнае сёння.

 

На напісанне сваіх уражанняў ад наведвання Брэсцкай крэпасці могуць падштурхнуць сустрэча з цікавым чалавекам, асабістыя адкрыцці, месцы, дзе адбываліся ваенныя дзеянні, помнікі гісторыі Вялікай Айчыннай.
Мы чакаем маленькіх гісторый, напісаных у ХХІ стагоддзі. Няхай яны стануць мастком, які паяднае сучаснае і мінулае!

 

Конкурс праводзіцца з 9 мая па 22 чэрвеня. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў межах святкавання Дня горада Брэста – 27-29 ліпеня. Іншагароднім дыпломы дасылаюцца па пошце.

 

На конкурс прымаюцца творы на рускай і беларускай мовах аб’ёмам – адна старонка 12-м кеглем. Мова твораў – беларуская і руская. Форма твораў – празаічная (эсэ) і паэтычная. У адным файле з конкурсным творам патрэбна размясціць звесткі аб сабе. Творы дасылаць на адрас: tatiana.demidovich@gmail.com з пазнакай «Брэсцкая крэпасць».

 

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,

старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика