«Пiлiпaўскiя вячоркi» вельмі шанаваліся колішнімі вясковымі дзяўчатамі і кабетамі.
Падчас Піліпаўскага паста перад Раством доўгімі зімовымі вечарамі яны збіраліся ў адной хаце за працай – пралі, вышывалі, вязалі. І пры гэтым жартавалі, распавядалі цікавыя гісторыі, казкі, паданні. Абавязкова сюды заглядвалі хлопцы, бо гэта была добрая магчымасць прыгледзець сабе нявесту. На піліпаўскіх вячорках таксама гатавалі розныя стравы з таго, што мелася ў гаспадарцы, спявалі, танчылі ды цешыліся гульнямі.
Гэты звычай быў не толькі магчымасцю правесці час разам, але і нагодаю перадаць веды і традыцыі ад старэйшых да маладых.
У наш час піліпаўскія вячоркі сталі рэдкасцю, але ў Мерчыцкім цэнтры традыцыйнай культуры і побыту “Спадчына Палесся” клапатліва адраджаюць і беражліва захоўваюць гэты звычай.
Ірына АРЛОВА
Оставить комментарий