У Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы адбылася цёплая і сардэчная сустрэча бібліятэкараў і чытачоў – аматараў беларускай літаратуры – са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналістам, публіцыстам, краязнаўцам, дзяржаўным дзеячам, дырэктарам – галоўным рэдактарам выдавецкага дома «Звязда» Аляксандрам Карлюкевічам.
Прыемна і заўсёды цікава слухаць чалавека, захопленага сваёй справай. Вера ў тое, што наша роднае жывое слова будзе яшчэ доўга гучаць і радаваць свайго чытача, дапамагае Аляксандру Мікалаевічу ў творчай і працоўнай дзейнасці. На сустрэчу ён прыехаў са сваімі любімымі творамі і навінкамі. Алесь Карлюкевіч – аўтар шэрагу краязнаўчых кніг.
Краязнаўства з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы ляхавіцкіх бібліятэкараў, таму на сустрэчы пісьменнік знайшоў сапраўды зацікаўленую аўдыторыю.
Абмеркавалі і тэндэнцыі сучаснай беларускай літаратуры. Работнікі бібліятэкі задавалі шмат пытанняў на розныя тэмы, на якія Аляксандр Мікалаевіч адкавзаў з гумарам і шчырасцю. У падарунак бібліятэцы аўтар перадаў шэраг выданняў, не только сваіх, але і іншых беларускіх пісьменнікаў. Прыемнай была для ўдзельнікаў сустрэчы і магчымасць атрымаць аўтограф пісьменіка.
Лізавета МАЦУЛЕВІЧ,
загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА