Школьнікі Брэстчыны дэкламіравалі вершы і прозу мясцовых паэтаў і пісменнікаў

16.04.2026

На сцэне Брэсцкага дзяржаўнага абластнога цэнтра маладзежнай творчасці прагучалі творы берасцейскіх аўтараў. Школьнікі са ўсей вобласці дэманстравалі майстэрства чытання на VI конкурсе юных чытальнікаў «Зорны спеў».

Мэта конкурсу – выяўленне і  падтрымка таленавітай моладзі, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў маладога пакалення, папулярызацыя творчасці пісьменнікаў Брэстчыны. Арганізатарамі з’яўляюцца Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці», Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Конкурс праводзіцца ў два этапы сярод вучняў 1-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Брэсцкай вобласці ў намінацыях: «Проза», «Верш» и «Спроба пяра» (аўтарскі твор). У проекта ёсць аўтары: метадыст аддзела мастацкай творчасці Цэнтра Віялета Брыч і старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Таццяна Дземідовіч.

Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы пад кіраўніцтвам журналіста, гісторыка і пісьменніка Анатоля Бензерука. Дарэчы, некаторыя ўдзельнкі чыталі творы Анатоля Расціслававіча і яго знакамітага бацькі Расціслава Бензерука. Таксама са сцэны Цэнтра маладзёжнай творчасці можна было пачуць вершы і празаічныя творы такіх аўтараў, як Таццяна Дземідовіч, Алесь Бадак, Раіса Баравікова, Васіль Жуковіч, Надзея Парчук і іншых. Таксама школьнікі знаёмілі суддзяў і гледачоў са сваімі аўтарскімі творамі.

Выступленні хлопцаў і дзяўчат ацэньвалі по некалькіх крытэрыях: сцэнічная культура і артыстызм, выбар твора і адпаведнасць узроставым асаблівасцям, глыбіня пранікнення, вобраз думак, сэнс твора, задума і значнасць, эмацыянальная зацікаўленасць слухача, эстэтычнае, эмацыянальнае ўздзеянне на слухача, правільная растаноўка націскаў і граматнае вымаўленне слоў.

Усяго прымалі ўдзел у конкурсе каля 70 юных чытальнікаў.

Маргарыта КЛЮЧНІКАВА

Фото аўтара