Фестываль традыцыйнай беларускай кухні пройдзе ў Прыбужжы 28 жніўня

08.08.2022

Фестываль традыцыйнай беларускай кухні пройдзе ў Прыбужжы 28 жніўня.

 

Месцам правядзення фэсту «Скокаўскія спасоўкі» стане гісторыка-мемарыяльны музей «Сядзіба Нямцэвічаў» у Скоках. Арганізатары падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму, распачне якую ў 16.00 касцюміраванае шэсце «А хто там ідзе ў святочнай чарадзе!». Гасцей свята чакае тэатралізаваная сустрэча ў сядзібе «Спас – усяму час», дзе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю і пройдзе кірмаш са стравамі беларускай кухні «Добра працуем – смачна гатуем». Набыць вырабы майстроў народнай творчасці можна будзе на выставе-продажы «Жывая ніць традыцый».

 

У праграме мерапрыемства – святочны канцэрт «Скокаўскія перазвоны» з удзелам лепшых творчых калектываў раёна і гасцей, а таксама інтэрактыўная пляцоўка «Побыт у рыцарскім лагеры». На працягу фестывалю будуць працаваць гульнёвая зона для дзяцей, майстар-класы рамеснікаў, тэматычныя фотазоны. Заключным акордам свята стане фаер-шоу.

 

 

Алёна САЦУТА

 

Присоединяйтесь к нашему Телеграм-каналу ЗДЕСЬ