26 верасня у Пінску адбудзецца V Фестываль мастацтваў беларусаў свету

23.09.2026

Селета меропрыемства праходзіць пад дэвізам «Беларусь - наша любая маці», паведамляе тэлеграм-канал «Брестчіна культурна»

Праграма Фестывалю ўключае Гала-канцэрты з фальклорнымі і эстраднымі нумарамі, выставы выяўленчай, фота і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, экскурсіі ў знакавыя месцы Беларусі.

Сваё майстэрства ў розных творчых напрамках прадэманструюць калектывы мастацкай творчасці, сольныя выканаўцы, мастакі, фотамастакі, майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці, паэты і літаратары з ліку прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў з Іарданіі, Латвіі, Эстоніі і Расіі (г.Тюмень и г. Самара).