23 жніўня адбудзецца свята «Опальскі фальварак вітае гасцей»

31.07.2026

У шосты раз аграгарадок Опаль Іванаўскага раёна стане цэнтрам гісторыка-культурнага  свята. У аддзеле культры Іванаўскага райвыканкама паведамілі аб тым, якія інтэрактыўныя мерапрыемствы чакаюць гасцей фэсту.  Шмат актыўнасцей запланавана на пляцоўцы «Гулянка ў фальварку» (майстар-класы па гісторыка-бытавым танцы, шляхецкія частаванні, пленэр мастакоў, фальваркавыя забавы і іншыя).

На лакацыі «Ласункі Габрыэлы»  можна будзе наведаць садавінна-ягадны кірмаш, мядовы шынок, Опальскі бровар, сырную лаўку, «Лядавіцкія пачастункі» і іншыя гандлёвыя павільёны. Месцячковы сход «Сваякі і Прымакі» пройдзе з удзелам народнага ансамбля песні і музыкі «Сваякі» з Драгічынскага раёна і народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Прымакі» з Лунінецкага. Таксама для ўсіх жадаючых будзе арганізавана этнадыскатэка «Граю на чым маю, скачу як хачу».

 

Маргарыта КЛЮЧНІКАВА

Фота з архіва раённай газеты «Янаўскі край»