Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі тое месца, дзе сабраная сусветная літаратура. У гэтым пераконваецца кожны, хто адчыняе дзверы “Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна”. Амаль штодня тут праводзяцца самыя розныя майстар-класы.
Вельмі папулярны сярод чытачоў майстар-клас «Кофейное сердце». Ва ўмелых руках нараджаецца цуд! Стыльны, духмяны падарунак не пакіне нікога абыякавым.
У адзін з сонечных вясновых дзён юныя наведвальнікі сваімі рукамі рабілі казачную ламу! У захапленні ад такой красуні будуць не толькі дзеці, а і дарослыя.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, калі мужчыны і жанчыны задумаліся пра выбар падарунка, дзеці рабілі цюльпаны з тканіны сваімі рукамі. Тэкстыльныя кветкі – выдатны падарунак: такі букет створыць святочны вясновы настрой у любы час года і ў любое надвор’е. Гэтыя кветкі ніколі не звянуць, яны доўга-доўга будуць радаваць сваю гаспадыню.
А зусім хутка, да свята Вялікдзень, наведвальнікі бібліятэкі будуць майстраваць «Пасхальную корзинку».
Настасся МІШКАВЕЦ,
Фота Святлана РАБЦАВА