Супрацоўнікi жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэсцкай вобласці адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі

11.03.2026

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзнагароджаны:

Калядзіч Аляксандр Аляксеевіч – слесар-сантэхнік рамонтна-будаўнічага ўчастка камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ»;

Карповіч Іван Уладзіміравіч – машыніст экскаватара транспартнага ўчастка філіяла «Лунінецводаканал» камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Брэствадаканал»;

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі:

Данілава Алена Валянцінаўна – начальнік фінансавага ўпраўлення Баранавіцкага гарвыканкама.

Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь удастоены:

Верамейчык Андрэй Міхайлавіч – цесляр дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Бярозаўская ЖКГ».