За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх паказчыкаў і значны асабісты ўклад у развіццё адкрытага акцыянернага таварыства ”Савушкін прадукт“ Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагародзілі:
Марыну Гараднік — намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах;
Аляксандра Саўчыца — першага намесніка генеральнага дырэктара.
Падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’явілі:
Валянціне Крамар — майстру зменнаму цэха разліву і тары вытворчай пляцоўкі ў г.Брэсце;
Анджэле Рамановіч — аператару лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі цэха па вытворчасці мяккіх сыроў і тварагу вытворчай пляцоўкі ў г.Брэсце;
Уладзіміру Чарнюку — начальніку вытворчасці вытворчай пляцоўкі ў г.Брэсце.