Кіраўніцтва Брэсцкай вобласці вiншуе з Міжнародным днём роднай мовы

21.02.2026

«Дарагія землякі!

Віншуем вас з Міжнародным днём роднай мовы.

Гэта свята – напамін пра наш духоўны скарб і культурны код. Беларуская мова, мілагучная і непаўторная, яднае пакаленні, захоўвае гісторыю Берасцейшчыны і надае нам сілы для стварэння будучыні.

Жадаем вам, каб роднае слова заўсёды жыло ў вашых сэрцах і дамах, натхняла на добрыя справы і напаўняла гонарам за нашу Радзіму. Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!»

Брестский областной исполнительный комитет