Главная - Новости - Главные новости - Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі працаўнікі аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці

Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі працаўнікі аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці

Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі працаўнікі аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці

За шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў шэраг працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці АПК краіны напярэдадні прафесійнага свята ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Указ аб гэтым 14 лістапада падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 

Сярод адзначаных і працаўнікі аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці. Так, ордэнам Айчыны II ступені ўзнагароджаны Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян, дырэктар ААТ “Агра-Моталь” (Іванаўскі раён); ордэнам Працоўнай Славы – Іван Іванавіч Патаповіч, аператар па штучным асемяненні жывёл СВК “Ляхавіцкі” (Ляхавіцкі раён), Валянціна Міхайлаўна Раманюк, аператар машыннага даення ААТ “Астрамечава” (Брэсцкі раён); ордэнам Пашаны – Васіль Пятровіч Жэлянгоўскі, дырэктар ААТ “Агра-сад Расвет” (Брэсцкі раён).

 

Медалём “За працоўныя заслугі” адзначаны: Сяргей Юр’евіч Елісеяў, трактарыст-машыніст ААТ “Агра-Пелішча” (Камянецкі раён), Андрэй Пятровіч Ігнацюк, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СВК “Узыходзячая зара” (Кобрынскі раён), Лілія Пятроўна Літоўчык, аператар машыннага даення ААТ “Святая Воля” (Івацэвіцкі раён), Таццяна Яўгеньеўна Міллер, аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы “Каралін” аддзялення Каралін ААТ “Белавежскі” (Камянецкі раён), Аляксандр Мікалаевіч Пачка, старшыня Кобрынскага райвыканкама, Вячаслаў Міхайлавіч Чэчун, абвальшчык мяса каўбаснага цэха ААТ “Пінскі мясакамбінат”.

 

Ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь” прысуджана Мікалаю Сцяпанавічу Жогалу, дырэктару ААТ “Пружанскі ільнозавод”, і Ларысе Мікалаеўне Хіміч, начальніку цэха ўзнаўлення свінагадоўчага комплексу ААТ “Белавежскі” (Камянецкі раён).

 

Віншуем з узнагародамі!

 

Святлана ТАБОЛІЧ

Яндекс.Метрика