21 кастрычніка ў 15.00 у канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбудзецца творчая online-сустрэча з Надзеяй Парчук, паведамляе ўстанова культуры.
Парчук Надзея Мікалаеўна нарадзілася 27 верасня 1951 г. у вёсцы Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. Пачынаючы з 2001 года яе вершы, водгукі, рэцэнзіі, пераклады друкаваліся ў газетах “Голас Радзімы”, “Настаўніцкая газета”, “ЛіМ”, “Беларуская ніва”, “Зорка”, “Рэспубліка”, у часопісах “Маладосць”, «Полымя», «Вясёлка», «Гаспадыня», «Алеся», «Бібліятэчны свет», «Бібліятэка прапануе», у альманахах «Жырандоля», «Гоман», «Свая стыхія», у калектыўных зборніках «Дазволь прычасціцца”, “Беларускі ручнік”, “Па праве жывога”, “Дыханнем адзіным”, “Паэзія 2011”, “Сіла слабасці”, “Карусель”, “ЛітАўра” і інш.
З’яўляецца лаўрэатам прэміі імя У.А. Калесніка. Выпусціла восем зборнікаў паэзіі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аліна ГРЫЦ
Присоединяйтесь к нашему Телеграм-каналу ЗДЕСЬ