Для гледачоў падрыхтавалі цікавую праграму, якая адбывалася на тэрыторыі сельскага Дома культуры.
З удзелам творчых калектываў Іванаўшчыны было паказана тэатралізаванае прадстаўленне «А на Яна ночка мала», прайшоў раённы конкурс «Міс Купалінка». За тытул гаспадыні загадкавай купальскай ночы змагаліся дзесяць канкурсантак. У выніку перамагла псышчаўская Акавіта – Хрысціна Максімовіч.
Карагоды, песні, купальскія вяночкі, пошук папараць-кветкі, запальванне вялікага вогнішча (абавязковыя атрыбуты старажытнага славянскага свята) прысутнічалі ў Рудску на фэсце, які завяршыўся этнадыскатэкай.
Наталля КРЫВЕЦКАЯ
Фота аўтара