Сустрэча з сучаснай беларускай пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой адбудзецца ў Брэсце

17.01.2022

Запрашаем пазнаёміцца з сучаснай беларускай пісьменніцай, аўтарам 19 кніг для дзяцей і падлеткаў, выдадзеных у Мінску - Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

 

З 2006 года з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Па адукацыі - настаўнік пачатковых класаў, працуе ў школе. З задавальненнем піша для дзяцей і імкнецца праз свае творы адчыняць юным чытачам дзіўны свет Кнігі, Чытання і аўтарскай фантазіі.

 

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» ў галіне дзіцячай літаратуры, Мінскай абласной прэміі ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» (2015), Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2019). Жыве ў Мінску.

 

 

Служба навін Zarya.by