Главная - Новости - Новости из общественной жизни - Рэгіянальнае свята «Лунінецкія клубніцы» прайшло ў аграгарадку Дварэц

Рэгіянальнае свята «Лунінецкія клубніцы» прайшло ў аграгарадку Дварэц

Рэгіянальнае свята «Лунінецкія клубніцы» прайшло ў аграгарадку Дварэц

У адзінаццаты раз сабрала яно шматлікіх гацей на пляцоўцы каля вясковага Дома культуры. Працалюбівых людзей, якія дасканала валодаюць сакрэтамі вырошчвання дзівоснай каралевы-ягады з непаўторным водарам лета, услаўлялі таленавітыя самадзейныя артысты з Баранавіцкага, Столінскага, Ганцавіцкага раёнаў і, вядома ж, гаспадары.

 

Сабраўшыхся вітаў старшыня Лунінецкага райвыканкама Аляксандр Савіна, які цёпла павіншваў усіх са святам і выказаў надзею, што яно стане самай сапраўднай крыніцай яркіх эмоцый. Пад цёплыя апладысменты Аляксандр Іванавіч уручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам конкурсаў на лепшы літаратурны твор, лепшы дзіцячы малюнак пра клубнічны край і лепшы біліятэчны куток “Цуд-ягада”. Пераважная большасць Дыпломаў раённага выканаўчага камітэта засталіся на Лунінеччыне, але нямала ўзнагарод паехала ў суседнія раёны.

 

 

Тым часам свята ўсё больш упэўнена заваёўвала прастору. Шматлікія выставы народнай творчасці, дзіцячая пляцоўка “Клубнічны калейдаскоп”, “Літаратурны дворык” – чаго тут только не было! Не пуставала спартыўная пляцоўка, дзе разгарнуліся валейбольныя баталіі. Нямала прыхільнікаў меў выязны гандаль. Маляўніча аздаблялі наваколле сельсаветаўскія стылізаваныя падворкі. У іх афармленне нямала фантазіі ўклалі аўтары, у ролі якіх найчасцей выступалі работнікі культуры. А перад гэтым самадзейнікі ў складзе дэлегацый сельсаветаў урачыстым шэсцем, якое на кабрыялеце ўзначальвалі клубнічныя Каралева і Кароль, прайшлі па галоўнай вуліцы аграгарадка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

“Прыгожа, ярка, сонечна”, – прыкладна так характарызавалі свята многія з тых, хто меў шанц да яго дакрануцца. А завяршыла чаканае на Лунінеччыне мерапрыемства гарэзлівая вячэрняя дыскатэка.

 

          Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ

          Фота аўтара

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика