Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу рэгіёна

08.04.2023

4 і 5 красавіка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці праходзіў выязны семінар «Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу рэгіёна» для кіраўнікоў і прадстаўнікоў турыстычных арганізацый, супрацоўнікаў Дэпартамента па турызму, Міністэрства спорта і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага агентства па турызму, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, выкладчыкаў турыстычных дысцыплін, а таксама для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

 

У першы дзень удзельнікі семінару наведалі Пружанскі палацык. Для гасцей дырэктарам і галоўным захавальнікам былі праведзены экскурсіі па музеі і парку. Госці пакінулі цёплыя водгукі аб палацыку і набылі прыемныя ўражанні ад знаёмства з музеем.

 

Напрыканцы сустрэчы было дамоўлена аб далейшым супрацоўніцтве. Чакаем новых турыстаў!

 

Марына Каўтунюк, галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык»