Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Мікалаю Гмыру

26.04.2024

Прыемная навіна прыйшла са сталіцы.

 

Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту Мікалаю Маркавічу Гмыру, намесніку начальніка аддзела перавозак транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

 

Віншуем!

 

Лідзія КУРБАТ