Главная - Новости - Главные новости - Маргарыта Кухта-Маслоўская: Пасланне Прэзідэнта акрэсліла, як мы, беларусы, будзем ісці далей

Маргарыта Кухта-Маслоўская: Пасланне Прэзідэнта акрэсліла, як мы, беларусы, будзем ісці далей

Маргарыта Кухта-Маслоўская: Пасланне Прэзідэнта акрэсліла, як мы, беларусы, будзем ісці далей

Такое меркаванне zarya.by выказала галоўны рэдактар раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” Маргарыта Кухта-Маслоўская. Яна адзначыла:

 

– У пераломныя моманты гісторыі дзяржавы, у яе складаныя часы, у хвіліны радасці і трывогі народ заўжды чакае моцнага важкага слова свайго кіраўніка дзяржавы. Менавіта такім стала сёлетняе штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Яно заўжды адказвае на актуаліі часу, а яшчэ і дае дакладную адзнаку ўсяму, што зараз адбываецца ў краіне, вакол яе межаў, акрэслівае, як мы, беларусы, будзем ісці далей.

 

Многіх, і мяне асабіста, асабліва хвалюе тэма ролі Беларусі ў ваенным канфлікце паміж Расіяй і Украінай, якую падтрымлівае натаўскі блок. Сёння мы ўмацоўваем свае знешнепалітычныя пазіцыі. Нашым украінскім суседзям варта ўсё ж не слухаць замежных павадыроў, а паглядзець на прыкладзе двух брацкіх народаў, як можна і трэба жыць. Хочацца верыць, што Беларусь усё ж стане месцам перагавораў. Упэўнена, заходнія «сябры» па крупіцах адглядзяць-адслухаюць выступленне нашага Прэзідэнта, хацелася б, каб і высновы зрабілі адпаведныя.

 

Разам з тым, агучаныя факты пра нашу краіну гавораць, што Беларусь для нядобразычліўцаў – спакуслівы кавалак. Эканоміка трымаецца і дае адказ на санкцыйную палітыку. У мінулым годзе, калі Захад літаральна імкнуўся затаптаць нашу эканоміку сваімі пакетамі санкцый,  Ляхавіччына працягвала наладжваць знешнегандлёвыя сувязі. І ў часы эканамічнай стабільнасці, і калі вакол нашых межаў сітуацыя напружаная, Расія застаецца нашым надзейным эканамічным партнёрам. Больш за дваццаць расiйскіх рэгіёнаў – знешнегандлёвыя партнёры Ляхавіччыны. Нашы брэнды  карыстаюцца попытам за межамі. З гонарам гаворым пра  ААТ «Ляхавіцкі касервавы завод», «Ляхавіцкі льнозавод», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», ТАА «Кампазітная кампанія», «Юста пласт», «Трансэлектракамплект», «Фермент», якія даўно лічацца сваімі ў розных рэгіёнах Расіі. Вось так робяць славяне – яны разам! І калі цяжка, не вядуцца на пустыя, хоць i такія прыгожыя абяцанні. Наадварот – разам праходзім шлях выпрабаванняў, каб вынік працаваў на наша братэрства, на незалежнасць нашых краін.

 

Меркаванне выслухала і запісала Алена ЮРКЕВІЧ

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Яндекс.Метрика