Брэсцкая абласная філармонія запрашае на фальклорна-забаўляльную праграму «Калядны вечар у фiлармонii» з ансамблем «Рапсодыя». Мы прапануем вам забыцца на жыццёвыя праблемы і аднастайную штодзённасць. Запрашаем дзяцей і дарослых на Калядны вечар у фiлармонiю - інтэрактыўную вясёлую праграму з беларускімі песнямі, танцамі, гульнямі і забавамі.
Вы сустрэнецеся з персанажамі беларускага фальклору Паўлiнкай і Цярэшкай, якiя навучаць вас танчыць старадаўнія танцы і вадзіць карагоды, а таксама пачастуюць вас пiрагамi з гарбатай.
Беларускія гульні, жарты пазабавяць вас і вашых дзяцей!
Кошт квітка: 10.00 руб. Набыць іх можна ў касах філармоніі.
Служба навін Zarya.by