«Я думаю, будучыня за кампрамісным варыянтам. У руцэ кніга, у кішэні айпад»

05.09.2025

Спецыяльны карэспандэнт «Беларускай лясной газеты» паэт Васіль Барысюк:

– Пачну з таго, што пагаджуся з той думкай, што літаратура сёння мэйнстрымам не з’яўляецца. Але катастрафічнага зніжэння цікавасці да кнігі я не бачу. Проста зменшылася роля кнігі папяровай. На змену ёй прыйшлі электронная і аўдыёкніга, YouTube і таксама TikTok, карыстальнікі якіх даволі сур’ёзна папулярызуюць беларускую мастацкую літаратуру.

Я думаю, будучыня за кампрамісным варыянтам. У руцэ кніга, у кішэні айпад. Галоўнае, каб у чалавека захоўваліся творчыя памкненні, незалежна ад сферы дзейнасці. Людзі з творчай жылкай пераўтвараюць свет.